1
36
1
944
1
У Літве знойдзены целы чацвярых зніклых амэрыканскіх вайскоўцаў
У Літве, каля вайсковага палігона Падбродзьдзе, завершыліся пошукі чацвярых зніклых амэрыканскіх вайскоўцаў. Усе яны былі знойдзеныя загінулымі. Здарэньне адбылося 25 сакавіка падчас вучэньняў. Брантамабіль, у якім знаходзіліся вайскоўцы, быў знойдзены затанулым у балоце. У пошуках удзельнічалі сотні амэрыканскіх і літоўскіх вайскоўцаў. «Пасьля працэсуальных дзеяньняў брантамабіль вывезуць. Гэта таксама будзе часткай апэрацыі», — заявіў прадстаўнік літоўскай арміі. Памяць загінулых ушанавалі каля амбасады ЗША ў Вільні.
2 months ago
LT
новостной выпуск
вайна